TED Talks with Belarusian transcript

eL Seed: Стрыт-арт з пасланнем надзеі і міру

TED2015

eL Seed: Стрыт-арт з пасланнем надзеі і міру
1,581,298 views

Народжаны ў Францыі, у тунісскай сям'і, eL Seed знаходзіць асалоду ў сумесі розных культур, моваў ды ідэнтычнасцяў. Як найменш - у сваёй творчасці, калі ён піша арабскія вершы ў стылі, натхнёным стрыт-артам і графіці. У гэтай умерана-палымянай прамове мастак і TED Fellow распавядае пра сваё галоўнае захапленне: ствараць творы мастацтва такой прыгажосці, каб ім не спатрэбіўся пераклад.

Джымі Картэр: Чаму я лічу, што дрэннае абыходжанне з жанчынамі з’яўляецца  парушэннем нумар адзін у галіне правоў чалавека.

TEDWomen 2015

Джымі Картэр: Чаму я лічу, што дрэннае абыходжанне з жанчынамі з’яўляецца парушэннем нумар адзін у галіне правоў чалавека.
1,642,741 views

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр з рашучасцю паглыбляецца ў тры нечаканыя прычыны, чаму жорсткае абыходжанне з жанчынамі і дзяўчатамі працягваецца ў розных праявах ў многіх частках свету, як развітых, так і тых, якія развіваюцца. Апошняя прычына, якую ён прапануе: "Агулам, мужчынам напляваць."

Стыў Сілбермэн: Забытая гісторыя аўтызму

TED2015

Стыў Сілбермэн: Забытая гісторыя аўтызму
1,699,224 views

Раней толькі невялікая колькасць педыятараў чула пра аўтызм. У 1975 годзе, уcяго ў аднаго з 5 000 дзяцей дыягнаставаўся аўтызм. Сёння, адзін з 65 дзяцей уваходзіць у спектар аўтызму. Што стала прычынай гэтага павелічэння? Стыў Сілберман распявадае пра "павялічэнне грамадскага ўсведамлення аўтызму", якое адбылося пасля таго, як некалькі лекараў прапанавалі новы погляд на праблему, а таксама пры дапамозе папулярнай культуры і новых дыягнастычных тэстаў. Але для сапраўднага разумення неабходна прасачыць доўгую гісторыю, якая пачалася з даследвання Ганса Аспергера ў 1944 годзе. Але яно было схавана ад грамадства, што прывяло да памылковага ўспрымання аўтызму. ( Гэтая прамова была часткай сессіі TED2015, куратарам якой быў часопіс Pop-Up: popupmagazine.com або @popupmag у Твітары.)

Маргарэт Хэфернан: Чаму трэба перастаць верыць у зорак на працы

TEDWomen 2015

Маргарэт Хэфернан: Чаму трэба перастаць верыць у зорак на працы
3,377,127 views

Нярэдка арганізацыі працуюць па мадэлі "суперчыкенаў", дзе цэняцца зорныя працаўнікі, якія працуюць лепш за іншых. Тым не менш, гэта не тое, што характарызуе найбольш паспяховыя каманды. Бізнэс-лідарка Маргарэт Хэфернан заўважыла, што менавіта сацыяльная згуртаванасць — падчас кава-паўзы, або калі адзін з калегаў просіць дапамогі ў іншага — прыводзіць з часам да выдатных вынікаў. Гэта радыкальны перагляд нашай матывацыі да найбольш эфектыўнай працы і якасцяў, важных для лідара. Бо Хэфернан падкрэслівае: "У кампаніяў няма ідэй. Яны ёсць толькі ў людзей."

Жасмін Абдэл-Магід: Што мая хустка кажа пра мяне

TEDxSouthBank

Жасмін Абдэл-Магід: Што мая хустка кажа пра мяне
2,259,470 views

Перадузятыя погляды - распаўсюджаны культурны чыннік, вынікам якога ёсць нашыя меркаванні, якія грунтуюцца на выхаванні і вонкавых уплывах. Такія невідавочныя перадузятасці ўздзейнічаюць на ўсё. Прыйшоў час стаць лепшымі, больш разважлівымі і разумнымі. У гэтай вясёлай, шчырай прамове Жасмін Абдел-Магід незвычайным спосабам кідае нам выклік, каб мы перагледзелі свае пачатковыя ўяўленні.

Моніка Левінскі: Кошт ганьбы

TED2015

Моніка Левінскі: Кошт ганьбы
16,921,466 views

"Публічная ганьба, як крывавы спорт, павінна быць спынена", кажа Моніка Левінскі. У 1998, яна кажа: "Я страціла асабістую рэпутацыю ў глабальным сэнсе, амаль у адзіны момант." Сёння той від публічнага анлайн пераследвання, з якім яна сутыкнулася, стаў пастаянным -- і можа мець смяротны вынік. У сваёй смелай прамове, яна сур'ёзна прыглядаецца да нашай культуры анлайн-булінгу і заклікае да зменаў.

Кэнэт Шыназука: Маё простае вынаходства, распрацаванае, каб засцерагчы жыццё майго дзеда.

TEDYouth 2014

Кэнэт Шыназука: Маё простае вынаходства, распрацаванае, каб засцерагчы жыццё майго дзеда.
1,759,326 views

Шэсцьдзесят адсоткаў людзей з дэменцыяй блукаюць у сне, - гэта праблема можа апынуцца надзвычай цяжкай як для пацыентаў, так і для іх сядзелак. У гэтай чароўнай прамове Вы пачуеце, як падлетак-вынаходнік Кэнэт Шыназука прыдумаў новае рашэнне для таго, каб дапамагчы свайму дзеду, які ходзіць у сне і цётцы, якая клапоціцца пра яго ... і як ён спадзяецца дапамагчы іншым з хваробай Альцгеймера.

Азiз Абу Сара: Для большай талерантнасці нам трэба больш.. турызму?

TED2014

Азiз Абу Сара: Для большай талерантнасці нам трэба больш.. турызму?
1,494,756 views

Азіз Абу Сара -- палестынскі актывіст з незвычайным падыходам да міратворчасці: Будзьце турыстамі. Гэты TED Fellow паказвае, як простыя зносіны з людзьмі розных культур могуць перакрэсліць дзесяцігоддзі нянавісці. Ён пачынае з гісторыі пра палестныцаў, што наведваюць ізраільцян і рухаецца далей ...

Роўзі Кінг: Як аўтызм дазволіў мне быць сабой

TEDMED 2014

Роўзі Кінг: Як аўтызм дазволіў мне быць сабой
2,683,245 views

"Людзі так баяцца разнастайнасці, што спрабуюць запіхнуць усіх у маленечкую скрынку з дакладнымі біркамі", - кажа шаснаццацігадовая Роўзі Кінг, смелая, дзёрзкая і аўтыстычная. Яна хоча ведаць: чаму ўсе так хвалююца за тое, каб быць нармальнымі? Яна гучна заклікае кожнага дзіцёнка, бацькоў, выкладчыка і кожную асобу святкаваць унікальнасць. Гэта ўзнёслае сведчанне патанцыялу чалавечай разнастайнасці.

Хаас&Хан: Як фарбай можа ператвараць супольнасці

TEDGlobal 2014

Хаас&Хан: Як фарбай можа ператвараць супольнасці
1,835,627 views

Мастакі Ерун Колхас і Дрэ Урхан ствараюць арт-суполкі, расфарбоўваючы цэлыя кварталы з удзелам мясцовых жыхароў -- ад фавэлаў Рыа да вуліцаў Паўночнай Філадэльфіі. Што зрабіла іх праекты паспяховымі? У гэтай смешнай і натхняльнай прамове мастакі растлумачаць свой перадусім мастацкі падыход -- і важнасць шашлыкоў на раёне.

Клінт Сміт: Небяспека маўчання

TED@NYC

Клінт Сміт: Небяспека маўчання
5,033,082 views

"Мы марнуем наш час, слухаючы тое, што гавораць нам людзі і зусім не звяртаем увагі на тое, аб чым яны маўчаць", - кажа слэм-паэт і настаўнік Клінт Сміт. Кароткая, але моцная і шчырая прамова пра тое, што трэба знайці ў сабе моц і не баяцца выказваць свае думкі, каб змагацца з невуцтвам і крыўдаю.

Зак Ібрагім: Я сын тэрарыста. Вось чаму я абіраю мір

TED2014

Зак Ібрагім: Я сын тэрарыста. Вось чаму я абіраю мір
5,839,825 views

Калі вы выраслі ў атмасферы нянавісці і дагматычных вучэнняў, ці лёгка вам будзе выбраць для сябе іншы шлях у жыцці? Заку Ібрагіму было ўсяго сем гадоў, калі яго бацька дапамог спланаваць падрыў Сусветнага гандлёвага цэнтру ў 1993 годзе. Гісторыя Зака шакуе, ашаламляе і, безумоўна, натхняе.

Рут Чанг: Як рабіць цяжкія выбары

TEDSalon NY2014

Рут Чанг: Як рабіць цяжкія выбары
7,927,034 views

Гэта прамова можа літэральна змяніць вашае жыццё. Якую абраць кар'еру? Разысціся з чалавекам ці ажаніцца? Дзе лепшае для мяне месца жыць? Гэткія вялікія рашэнні могуць быць пакутнымі. Але гэта здараецца таму, што мы пра іх няслушна думаем, разважае філосаф Рут Чанг. Яна прапануе грунтоўны падмурак для стварэння самрэчных нас саміх.

Дэн Гілберт: Псіхалогія будучага "я"

TED2014

Дэн Гілберт: Псіхалогія будучага "я"
5,798,493 views

"Чалавечая істота - гэта працэс развіцця, які, як мы памылкова лічым, ужо спыніўся." Дэн Гілберт дзеліцца нядаўнім даследаваннем аб з'яве, якую ён называе "канец гісторыі ілюзіі", паводле даследвання, мы верым, што чалавек застаецца аднолькавым на працягу ўсяго жыцця. Падказка: не ў гэтым выпадку.

Генры Лін: Пра што можна даведацца ад далёкіх, далёкіх галактык.

TEDYouth 2013

Генры Лін: Пра што можна даведацца ад далёкіх, далёкіх галактык.
1,400,407 views

У вяселай, захапляльнай прамове, малады хлопец Генры Лін глядзіць на нешта нечаканае ў небе: аддаленыя аб'яднанні галактык. "Вывучаючы прыкметы наймагутнейшых кавалкаў сусвету", -- кажа пераможца ўзнагароды Інтэл 'Сумленная Навука', -- мы можам шмат што зразумець пра навуковыя таямніцы нашых ўласнага свету і галактыкі.

Рупал Патэль: Сынтэтычныя галасы: розныя бы адбіткі пальцаў

TEDWomen 2013

Рупал Патэль: Сынтэтычныя галасы: розныя бы адбіткі пальцаў
944,754 views

Шмат людзей з моцна скажэнымі галасамі карыстаюцца кампутарнымі прыстасаваннямі, каб размаўляць. Але выбіраць ім даводзіцца паміж невялікім спісам галасоў. Таму ў Сцівена Хокінга голас з амерыканскім вымаўленнем, і таму шмат людзей размаўляюць адным голасам, нават колісь з недарэчным вынікам. Спецыяліст па размове Рупал Патэль хацела неяк на сітуацыю паўспрыяць, і ў гэтай прамове яна дзеліцца сваёй працай над рэканструкцыяй галасоў для тых, у каго голасу няма.

Эста Солер: Як змянілася сітуацыя з бытавым гвалтам (Эківок: дапамог фатаапарат Паларойд)

TEDWomen 2013

Эста Солер: Як змянілася сітуацыя з бытавым гвалтам (Эківок: дапамог фатаапарат Паларойд)
1,230,517 views

Калі Эста Солер у 1984-м дыспутавала ў падтрымку закона, які б забараніў бытавы гвалт, адзін з палітыкаў перамяніў назву на "Закон пра знішчэнне забавы ў інстытуце сям'і". "Вось было б добра, калі б тады ў мяне была падпіска на Твітар," -- кажа яна. У гэтай імпэтнай і аптымістычнай прамове ідзе размова пра 30 год тактыкі і тэхналагічных вынаходак (ад фатаапарату Паларойд да сацыяльных сетак), якія прывялі да зніжэння на 64 адсоткі сітуацыяў бытавога гвалту ў ЗША.

Мая Пэн: Пазнаёмцеся з маладой прадпрымальніцай, дызайнерам, актывісткай...

TEDWomen 2013

Мая Пэн: Пазнаёмцеся з маладой прадпрымальніцай, дызайнерам, актывісткай...
1,654,266 views

Мая Пэн распачала сваю першую фірму ва ўзросце 8-і год, і яна сур'ёзна думае пра тое, як ставіцца з шанаваннем як да сваіх пакупнікоў, так і да планеты. Яна дзеліцца некаторымі сваімі дасягненнямі, ўключаючы анімацыйныя фільмы, дызайны аксэсуараў, а таксама сваёй нястомнай энэргіяй у гэтай чароўнай прамове.

Яго і яе ... здароўе.

TEDWomen 2013

Яго і яе ... здароўе.
1,178,652 views

Кожная вуза ў чалавечым целе мае пол, што азначае, жанчыны і мужчыны адрозніваюцца нават на вузавым узроўні. Нагледзячы на гэта, вельмі часта даследванні і медыцына ігнаруць гэтую думку − і часта абсалютна розныя спосабы, якімі два полы рэагуюць на хваробу ці лекаванне. Як доктар-першапраходзец, Пола Джонсан апісвае ў гэтай прамове, што прымушае задумацца, як усе разам мы насамрэч пакідаем жаночае здароўе на волю выпадка. Прыйшоў час пераасэнсаваць.

Шэрыл Сандберх: Мы злучыліся, а што далей?

TEDWomen 2013

Шэрыл Сандберх: Мы злучыліся, а што далей?
2,708,050 views

Шэрыл Сэндберх прызнаецца, што ёй было вельмі боязна выйсці на сцэну ТЭДа ў 2010-м, асабліва таму, што яна збіралася размаўляць (упершыню) пра тое, як самотна адчувае сабе жанчына ў вышэйшых шэрагах праўлення бізнэсам, бо жанчын у гэтых шэрагах няшмат. Шэрыл размаўляе з Пэт Мітчэл, што падахвоціла Шэрыл на прамову ў 2010-м, якую прагледзелі мільёны разоў і дзякуючы якой Шэрыл, кіраўнік штодзённых аперацый кампаніі Facebook, вельмі паспяхова надрукавала кнігу "Злучэнне". Яна распавядае пра рэакцыю на яе ідэю, і разважае пра тое, чаму жанчынам цяжка дамагчыся поспеху.

Майсун Заід: У мяне 99 праблем, і паралюш толькі адна з іх

TEDWomen 2013

Майсун Заід: У мяне 99 праблем, і паралюш толькі адна з іх
10,708,171 views

"У мяне цэрэбральны паралюш, і я ўвесь час трасуся" - распавядае Майсун Заід, пачынаючы сваю неверагодную і насамрэч вельмі смешную прамову. "Я быццам адразу ж спявачка Шакіра і баксёр Мухамед Алі". З пачуццём годнасці і гумару, гэтая амеры-арабка раскрывае фіранкі свайго жыцця як акторка, комік, філантроп і змагар за адэкватнае стаўленне да непаўнавартых людзей.

Даэна Наяд: Ніколі не здавайцеся

TEDWomen 2013

Даэна Наяд: Ніколі не здавайцеся
5,707,101 views

У непрагляднай цемры ночы, апечаная медузамі, захлынаючыся салёнай вадой, з песнямі, з галюцынацыямі, Даэна Наяд усё плыла і плыла. Яна ўрэшце дасягнула мэты свайго спартыўнага жыцця − дыстанцыю ў больш за 160 км адкрытага акіяну, з узбярэжжа Кубы да ўзбярэжжа Фларыды, ва ўзросце 64. Вось як яна гэта зрабіла.

Крыста Дональдсан: Пратэз каленкі, што каштуе 80 даляраў і паляпшае жыццё

TEDWomen 2013

Крыста Дональдсан: Пратэз каленкі, што каштуе 80 даляраў і паляпшае жыццё
1,086,707 views

Шмат тэхналагічных вынаходак убачыла свет у апошнія гады, але большасць з іх трапляе невялікай групе тых, каму пашанціла. Інжынер Крыста Дональдсан распавядае пра каленку ReMotion (зн. "хадзіць нанова"). Гэта − пратэз для ног, ампутаваных вышэй за каленку, для людзей, што жывуць на менш за 4 даляры на дзень. У ім найнавейшыя ідэі і паляпшэнні, але ён таннейшы за іншыя існуючыя пратэзы.

Бойд Варці: Чаму я навучыўся ад Нэльсана Мандэлы.

TEDWomen 2013

Бойд Варці: Чаму я навучыўся ад Нэльсана Мандэлы.
1,730,475 views

"З царквы дзікай прыроды найпрыгажэйшыя нашы часткі адлюстроўваюцца назад на нас." Бойд Варці, актывіст аховы дзікіх жывёл, распавядае пра жывёл, людзей і іх узаемазвязанасць, а таксама пра "убунту" (тлумачыцца "я існую, бо існуеш ты"). Ён прысвячае прамову лідару Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нельсану Мандэле, які быў увасабленнем гэтай жа ж вялікадушнай і шчодрай ідэі.

Дэвід Стайндл-Раст: Хочаш быць шчаслівым? Будзь удзячным

TEDGlobal 2013

Дэвід Стайндл-Раст: Хочаш быць шчаслівым? Будзь удзячным
7,468,760 views

"Адзіная рэч, агульная для ўсіх людзей, – гэта тое, што кожны з нас хоча быць шчаслівым," – кажа брат Дэвід Стайндл-Раст, манах і міжканфесійны навуковец. І шчасце, кажа ён, нараджаецца з падзякі. Натхняльны ўрок запаволіцца, паглядзець, куды ты ідзеш, і, перш за ўсё, быць удзячным.

Марыя Співак: Чаму знікаюць пчолы

TEDGlobal 2013

Марыя Співак: Чаму знікаюць пчолы
2,880,033 views

Меданосныя пчолы квітнелі на працягу 50 мільёнаў гадоў, кожная калонія налічвала ад 40 да 50,000 асобін і кіравалася ў дзіўнай гармоніі. Дык чаму ж, сем гадоў таму, калоніі сталі масава выміраць? Марыя Співак раскрывае чатыры прычыны, якія садзейнічаюць трагічным наступствам. Гэта з'яўляецца праблемай не толькі таму, што пчолы апыляюць трэць сельскагаспадарчых культур у свеце. Ці магчыма, што гэты цудоўны від праўдзіва адлюстроўвае нас саміх?

Келлі МакГонігал: Як пасябраваць са стрэсам

TEDGlobal 2013

Келлі МакГонігал: Як пасябраваць са стрэсам
22,520,850 views

Стрэс. Ён прымушае ваша сэрца калаціцца, дыханне паскарацца, і пот цячэ з ілба. У час, калі стрэс быў перетвораны ў агульнанароднага ворага здароўя, новыя даследаванні паказваюць, што стрэс з'яўляецца шкодным для вас толькі тады, калі вы верыце, што гэта так. Псіхолаг Келлі МакГонігал заклікае нас зірнуць на стрэс са станоўчага боку, і знаёміць нас з малавядомым механізмам зніжэння стрэсу: праз усталяванне кантакту з людзьмі.

Таня Луна: Як манетка пені дазволіла мне адчуць сябе міліянерам

TED@New York

Таня Луна: Як манетка пені дазволіла мне адчуць сябе міліянерам
1,797,188 views

У малым узросце Таня Луна пакінула паслячарнобыльскую Украіну, каб прыняць прыстанішча ў ЗША. І аднойчы, на падлозе ў прытулку для бяздомных у Нью-Йорку, дзе жыла яе сям'я, яна знайшла пені. Ніколі пасля гэтага яна не адчувала сябе такой багатай. Разважанне пра горка-салодкія радасці дзяцінства і пра тое, як утрымаць іх у памяці.

Піка Аер: Дзе твой дом?

TEDGlobal 2013

Піка Аер: Дзе твой дом?
3,367,035 views

Усё больш і больш людзей па ўсім свеце жывуць у краінах, якія не лічацца іх роднымі. Пісьменнік Піка Аер, які сам можа пахваліцца трыма або чатырма "паходжаннямі", разважае над сэнсам паняцця дом, радасцю падарожжаў і спакоем у адсутнасці руху.

Джозэф Кім: Сям'я, якую я згубіў у Паўночнай Карэі. І сям'я, якую я знайшоў.

TEDGlobal 2013

Джозэф Кім: Сям'я, якую я згубіў у Паўночнай Карэі. І сям'я, якую я знайшоў.
2,657,148 views

Уцякач, які зараз жыве ў ЗША, Джозэф Кім распавядае гісторыю свайго жыцця ў Паўночнай Карэі падчас гадоў голаду. Ён пачаў ствараць новае жыццё, але ўсё яшчэ шукае страчаную сям'ю.