Сафі Такер: "Аву"

TEDNYC

Сафі Такер: "Аву"

396,866 views


Дуэт у стылі электра-поп Сафі Такер танчыць разам з гледачамі TED, прадстаўляючы сваю рытмічную ды аптымістычную песню "Аву" разам з Бэтай Лем.

Чаму адзіная вартая высілкаў будучыня ўключае кожнага з нас

TED2017

Чаму адзіная вартая высілкаў будучыня ўключае кожнага з нас

2,168,673 views


''Для існавання надзеі дастаткова адной асобы, і гэтай асобай можаш стаць ты,'' -- кажа Яго Святасць Папа Францішак у гэтай палымянай TED-прамове наўпрост з Ватыкана. У сваім пасланні, поўным веры, для людзей усіх веравызнанняў, для тых, хто трымае і не трымае ўладу, духоўны лідар хрысціянства дае павучальны агляд справаў у сучасным свеце і заклікае нас да роўнасці, салідарнасці і пяшчоты. "Давайце ўсе разам дапаможам адно адному не забывацца, што "іншы" -- гэта не статыстыка і не лічба, -- кажа ён. -- Мы ўсе маем патрэбу адно ў адным".

Мэндзі Лен Катрон: Лепшы спосаб гаварыць пра каханне

TEDxSFU

Мэндзі Лен Катрон: Лепшы спосаб гаварыць пра каханне

1,243,187 views


Мы "падаем" у каханне. Нас збівае з ног, нас расціскае, мы страчваем прытомнасць. Мы згараем ад запалу. Каханне робіць нас вар'ятамі і робіць нас хворымі. Нашы сэрцы баляць, а затым разбіваюцца. Такая размова пра каханне фармуе тое, як мы яго перажываем, кажа пісьменніца Мэндзі Лен Катрон. У гэтай размове для тых, хто калі-небудзь адчуваў сябе звар'яцелым ад кахання, Катрон падкрэслівае іншую метафару для кахання, якая можа дапамагчы нам знайсці больш радасці і менш пакут у ім.

Стывен Джонсан: Як забава вядзе да вялікіх вынаходніцтваў

TED Studio

Стывен Джонсан: Як забава вядзе да вялікіх вынаходніцтваў

302,470 views


Патрэба -- маці вынаходніцтва, праўда ж? Не заўсёды! Стывен Джонсан тлумачыць, як некаторыя з самых значных ідэй ды тэхналогій, такія як кампутар, не сталі вынікам патрэбы, а вынікам жарту ды забавы. Падзяліцеся гэтым захапляльным ды ілюстраваным доследам гісторыі вынаходніцтваў. Выяўляецца, што будучыня хаваецца ва ўсім, што прыносіць людзям радасць.

Халла Томасдоццір: Прыйшоў час балатавацца жанчынам

TEDWomen 2016

Халла Томасдоццір: Прыйшоў час балатавацца жанчынам

500,373 views


З цеплынёй і дасціпнасцю, Халла Томасдоццір расказвае, як яна пераадолела неаб'ектыўнасць СМІ, змяніла тон палітычных дыскусій і здзівіла ўсю нацыю тым, што балатавалася на пасаду прэзідэнта Ісландыі, разам з тым натхняючы новае пакаленне лідараў. «Мы можам дасягнуць усяго, што бачым», — сцвярджае яна. «Жанчыны павінны балатавацца».

Джым Хемерлінг: 5 спосабаў кіраваць у эру пастаянных зменаў

TED@BCG Paris

Джым Хемерлінг: 5 спосабаў кіраваць у эру пастаянных зменаў

1,163,430 views


Хто сказаў, што змены павінны быць цяжкімі? Джым Хемерлінг, эксперт па трансфармацыі арганізацый, лічыць, што адаптацыя бізнесу ў сённяшнім непастаянным свеце можа ўсяляць бадзёрасць, а не наадварот. Ён абмалёўвае пяць важных патрабаванняў, якія факусуюцца на неабходнасці надаваць першараднае значэнне людзям, каб рэарганізацыя кампаніі стала задачай, што будзе надаваць моц і энергію.

Джулі Літкат-Хеймз: Як выгадаваць паспяховых дзяцей – без залішняй апекі

TED Talks Live

Джулі Літкат-Хеймз: Як выгадаваць паспяховых дзяцей – без залішняй апекі

1,659,574 views


Перагружаючы дзяцей высокімі спадзяваннямі і празмерным кантролем, бацькі на самой справе ніяк не дапамагаюць. Прынамсі, так гэта бачыць Джулі Літкат-Хеймз. Былы дэкан першага курса Стэнфардскага ўніверсітэта тлумачыць, чаму бацькам неабходна перастаць атаясамліваць поспехі сваіх дзяцей з адзнакамі і баламі за тэсты. Замест гэтага, кажа яна, ім варта факусавацца на найстарэйшай ідэі: безумоўным каханні.

Салман Хан: Вучыць майстэрству, а не ставіць адзнакі

TED Talks Live

Салман Хан: Вучыць майстэрству, а не ставіць адзнакі

1,256,696 views


Ці будавалі б вы дом на нетрывалым падмурку? Зразумела, што не. Тады чаму мы прыскорваем вучняў, калі яны яшчэ не зразумелі асноўнае? Асветнік Сал Хан дзеліцца сваёй ідэяй ператварыць адстаючых студэнтаў у вучоных, дапамагаючы ім спасцігаць прадметы ва ўласным тэмпе.

Сюзан Сімард: Як дрэвы размаўляюць адно з адным

TEDSummit

Сюзан Сімард: Як дрэвы размаўляюць адно з адным

1,852,186 views


"Лес - гэта больш, чым тое, што мы бачым," - кажа эколаг Сюзан Сімард. Яе 30-гадовы дослед канадскіх лясоў прывёў да ашаламляльных высноў: дрэвы размаўляюць, часта, і на вялікай адлегласці. Даведайцеся больш пра гарманічнае і тым не менш складанае сацыяльнае жыццё дрэваў. Рыхтуйцеся да таго, каб паглядзець на прыроду новымі вачыма.

Джон Леджэнд: Песня Вызвалення

TED2016

Джон Леджэнд: Песня Вызвалення

1,210,703 views


Джон Леджэнд абраў сабе місію змяніць сістэму крымінальнага правасуддзя Амерыкі. Дзякуючы сваёй кампаніі Free America ён падтрымлівае рэабілітацыю і лячэнне ў турмах і цэнтрах утрымання мігрантаў і дае надзею тым, хто хоча палешпыць сваё жыццё пасля адбыцця тэрміну. Разам з прэлюдыяй Джэймса Кэвітта, зняволенага ў дзяржтурме Святога Квенціна, Леджэнд прапануе нам сваю скарочаную версію песні Боба Марлі «Песня Вызвалення» . "Дапамажы ж і ты спець гэтыя песні свабоды''.

Том Хьюлм: Чаму нас вучаць пратаптаныя сцежкі?

TED2016

Том Хьюлм: Чаму нас вучаць пратаптаныя сцежкі?

1,184,758 views


Як стварыць прадукт, які насамрэч жадаюць людзі? Дазвольце спажыўцам стаць часткай працэсу. "Эмпатыя да таго, чаго жадаюць вашыя кліенты, напэўна, найбольшы паказнік поспеху бізнэсу," - кажа дызайнер Том Хьюлм. У сваёй кароткай прамове Хьюлм распавядае пра тры натхняльныя прыклады на стыку дызайну і досведу карыстальніка, калі людзі стваралі ўласныя жаданыя сцежкі праз патрэбу. Як толькі вы навучыцеся заўважаць іх, вы пачняце бачыць іх паўсюдна.

Саджы Сэмьюэл: Як каледжы зарабляюць на студэнцкіх пазыках

TEDxPSU

Саджы Сэмьюэл: Як каледжы зарабляюць на студэнцкіх пазыках

985,588 views


"Калісьці у Амерыцы паступленне ў каледж не азначала атрыманне пазыкі", - кажа прафесар Саджы Сэмьюэл. Цяпер вышэйшая адукацыя стала спажывецкім прадуктам: кошты навучання падвысіліся, студэнты абцяжараныя пазыкамі на суму больш за трыльярд даляраў, а ўніверсітэты і кампаніі, што выдаюць крэдыты, зарабляюць велізарныя грошы. Сэмьюэл прапаноўвае радыкальны выхад з сітуацыі: звязаць кошт навучання з заробкам пасля заканчэння каледжу. Такім чынам студэнты змогуць рабіць грунтоўныя рашэнні пра сваю будучыню, аднавіць сваю любоў да навучання і дапамагчы свету чымсьці карысным.

Трэвар Цім: Наколькі свабодная наша прэса?

TED2016

Трэвар Цім: Наколькі свабодная наша прэса?

1,110,604 views


У ЗША, згодна Першай папраўцы Канстытуцыі, прэса мае права публікаваць сакрэтную інфармацыю, якую павінна ведаць грамадства. Сачэнне з боку ўладаў зрабіла перадачу інфармацыі вельмі небяспечнай для інфарматараў — крыніцы амаль усіх важных дадзеных аб нацыянальнай бяспецы з часоў трагедыі 11 верасня. У гэтай кароткай ды змястоўнай гутарцы сузаснавальнік Фонду Свабоды Прэсы і сябра TED Трэвар Цім гаворыць аб нядаўняй гісторыі дзеянняў ўрада ў адносінах да асобаў, якія выкрываюць злачынствы і несправядлівасць, і выступае за тэхналогіі, якія могуць дапамагчы ім зрабіць гэта бяспечна і ананімна.

Джошуа Прагер: Мудрыя словы выдатных пісьменнікаў пра кожны год жыцця

TEDActive 2015

Джошуа Прагер: Мудрыя словы выдатных пісьменнікаў пра кожны год жыцця

1,299,484 views


Усе людзі розныя, але нас аб'ядноўвае вялікая паслядоўнасць старэння, а агульныя заканамернасці жыцця знаходзяць адлюстраванне на старонках нашых улюбёных кніг. У гэтай хвалюючай прамове журналіст Джош Прагер даследуе этапы жыцця праз цытаты Нормана Мейлера, Джойс Кэрал Оўтс, Уільяма Трэвара ды іншых значных пісьменнікаў. Графічны дызайнер Мільтан Глэйсер падрыхтаваў візуальную частку выступу. Па словах Прагера, «Кнігі кажуць, хто мы, кім былі і кім будзем».

Джэсіка Ладд: Сістэма заяваў, якую жадаюць мець ахвяры сэксуальных злачынстваў

TED2016

Джэсіка Ладд: Сістэма заяваў, якую жадаюць мець ахвяры сэксуальных злачынстваў

1,118,700 views


"Мы не павінны жыць у свеце, дзе 99% гвалтаўнікоў застаюцца непакаранымі", -- кажа Джэсіка Ладд. Дзякуючы Callisto, новай платформе для студэнтаў каледжаў, дазваляючай канфідэнцыяльна заяўляць аб сэксуальных злачынствах, Ладд дапамагае пацярпелым атрымаць падтрымку і правасуддзе, якія яны заслугоўваюць, захоўваючы іх канфідэнцыяльнасць. "Мы можам зрабіць свет, у якім будзе рэальны стрымліваючы фактар супраць парушэння правоў чалавека," -- кажа Джэсіка.

Алан Адамс: Што азначае адкрыццё гравітацыйных хваляў

TED2016

Алан Адамс: Што азначае адкрыццё гравітацыйных хваляў

1,708,288 views


Больш за мільярд гадоў таму ў далёкай галактыцы дзве чорныя дзіркі рухаліся няўмольна адна да адной перад тым, каб замкнуцца ў спіраль і сутыкнуцца. "Уся гэтая энергія ўвасобілася ў матэрыі прасторы і часу," - кажа фізік-тэарэтык Алан Адамс. "Сусвет пачаў выбухаць хвалямі гравітацыі". Каля 25 гадоў таму суполка навукоўцаў пабудавала велізарны дэтэктар, які назвалі ЛІГА, з мэтай знайсці гэтыя хвалі. У гэтай захапляльнай прамове Адамс распавядае, што адбылося ў верасні 2015, калі ЛІГА знайшоў неверагодна маленькія анамаліі, што і прывялі да адной з самых хвалюючых знаходак у гісторыі фізікі.

Селеста Хэдлі: 10 шляхоў стаць лепшым суразмоўцам

TEDxCreativeCoast

Селеста Хэдлі: 10 шляхоў стаць лепшым суразмоўцам

5,697,902 views


Калі па родзе заняткаў вам неабходна ўмець размаўляць з людзьмі, вы даведваецеся шмат пра тое, як весці размову, і пра тое, што многія з нас рабіць гэтага не ўмеюць. Цягам многіх гадоў Селеста Хэдлі працуе вядучай эфіру на радыё і добра ведае складнікі выдатнай гутаркі: шчырасць, сцісласць, яснасць і ўменне слухаць. У гэтым выступе яна дзеліцца дзесяццю правіламі, якія дапамогуць вам стаць выдатнымі суразмоўцамі. "Ідзіце і размаўляйце з людзьмі, слухайце іх, - кажа яна. - І самае галоўнае -- будзьце гатовыя здзіўляцца".

Джудсан Бруар: Просты спосаб кінуць дрэнную звычку

TEDMED 2015

Джудсан Бруар: Просты спосаб кінуць дрэнную звычку

5,432,757 views


Ці магчыма пазбавіцца ад дрэнных звычак проста будучы зацікаўленым? Псіхіятр Джудсан Бруар вывучае стасункі паміж уважлівасцю і залежнасцю, ад курэння й пераядання да усяго таго, што мы робім, нават ведаючы, што гэта шкодна. Даведайцеся больш пра механізм развіцця звычак і адкрыйце простую, але грунтоўную тактыку, якая можа дапамагчы вам перамагчы наступную прагу да цыгарэты, чыпсаў ці адказу на смс-ку за стырном.

Джыл Хайнэрт: Загадкавы свет падводных пячор

TEDYouth 2015

Джыл Хайнэрт: Загадкавы свет падводных пячор

1,368,137 views


Акваспелеолаг Джыл Хайнэрт даследуе падземныя воды, што бягуць па жылах нашай планеты. Працуючы з біёлагамі, кліматолагамі і археолагамі, яна раскрывае таямніцы арганізмаў, якія насяляюць адны з самых аддаленых месцаў Зямлі, і дапамагае даследчыкам прасачыць гісторыю змянення клімату. У гэтай кароткай прамове нырніце на глыбіню і даследуйце цуды ўнутранай прасторы нашай планеты.

Джэймс Віч: Вось што здараецца, калі адказваеш на спам-ліст

TEDGlobal>Geneva

Джэймс Віч: Вось што здараецца, калі адказваеш на спам-ліст

10,025,732 views


Падазроныя лісты: незапатрабаваныя страхавыя аблігацыі, сейфы з дыяментамі, блізкія сябры, выкрадзеныя за мяжой. Яны з’яўляюцца ў нашых паштовых скрынях, і звычыйна іх выдаляюць у адно імгненне. Але што здарыцца, калі вы адкажаце? Пісьменнік і комік Джэймс Віч распавядае аб вяселым шматдзённым ліставанні са спамерам, які прапанаваў узяць яго ў долю ў цікавай угодзе.

Роберт Уолдынгер: У чым сакрэт добрага жыцця? Найдаўжэйшы дослед пра шчасце

TEDxBeaconStreet

Роберт Уолдынгер: У чым сакрэт добрага жыцця? Найдаўжэйшы дослед пра шчасце

11,432,508 views


Што робіць нас здаровымі і шчаслівымі на працягу жыцця? Вы не адзінокія, калі думаеце, што гэта грошы і слава, але як сцвярджае псіхіятр Роберт Уолдынгер, вы памыляецеся. Як кіраўнік 75-гадовага доследу па развіцці дарослых, Уолдынгер мае выключны доступ да дадзеных пра сапраўднае шчасце і задавальненне. У сваёй прамове ён дзеліцца трыма важнымі ўрокамі, вынесенымі з доследу, а таксама старымі як свет ісцінамі пра доўгае ды паўнавартаснае жыццё.

Гары Кліф: Ці гэта канец фізікі?

TEDGlobal>Geneva

Гары Кліф: Ці гэта канец фізікі?

2,004,640 views


Чаму існуе штосьці замест нічога? Чаму нас атачае столькі ўсяго цікавага? Фізік Гары Кліф вывучае часціцы на Вялікім гандронным калайдары ў ЦЭРН, і ў яго ёсць некалькі патэнцыйна дрэнных навінаў для тых, хто шукае адказы на гэтыя пытанні. Нягледзячы на вялікія намаганні навукоўцаў (і дапамогу самай вялікай машыны на планеце), мы, магчыма, ніколі не знойдзем тлумачэнняў усіх дзіўных рыс прыроды. Ці гэта канец фізікі? Паглядзіце гэтую прамову і даведайцеся больш пра чароўныя структуры сусвету.

Даніт Пелег: Забудзьцеся на шопінг. Хутка мы будзем спампоўваць новую вопратку

TEDYouth 2015

Даніт Пелег: Забудзьцеся на шопінг. Хутка мы будзем спампоўваць новую вопратку

1,491,434 views


Вопратка, якую можна надрукаваць і спампаваць, магчыма ўжо зусім блізка. Навучальны дызайнерскі праект Даніт Пелег пераўтварыўся ў калекцыю 3D-мадэляў, дастаткова ўстойлівых і зручных для паўсядзённага жыцця. "Мода гэта фізічная з'ява," -- кажа яна. "Цікава, як будзе выглядаць наш свет, калі вопратка стане лічбавай."

Ціэка Асакава: Як новыя тэхналогіі дапамагаюць сляпым людзям адчуваць свет

TED@IBM

Ціэка Асакава: Як новыя тэхналогіі дапамагаюць сляпым людзям адчуваць свет

1,134,100 views


Як тэхналогіі могуць палепшыць якасць нашага жыцця? Як мы можам арыентавацца ў прасторы, не выкарыстоўвачы зроку? Вынаходца і сябра IBM Ціека Акасава, якая страціла зрок у 14 гадоў, спрабуе знайсці адказ на гэтыя пытанні. У чароўнай прамове яна дэманструе некаторыя новыя тэхналогіі, каторыя дапамагаюць сляпым людзям адчуваць сябе больш самастойнымі ў сучасным свеце. Яна мяркуе, што праз распрацоўку прылад для людзей з абмежаваннямі выгаду атрымлівае ўсё грамадства.

Эн Морган: Як я цягам году чытала па кніжцы з кожнай краіны свету

TEDGlobal>London

Эн Морган: Як я цягам году чытала па кніжцы з кожнай краіны свету

1,330,125 views


Эн Морган лічыла сябе начытанай асобай -- пакуль не выявіла "вялізарную белую пляму" на сваёй кніжнай паліцы. Акрамя шматлікіх ангельскіх ды амерыканскіх аўтараў, там было вельмі мала твораў аўтараў па-за межамі англамоўнага свету. Так яна паставіла сабе амбітную мэту: прачытаць па адной кніжцы з кожнай краіны свету цягам году. Цяпер яна заклікае іншых англафілаў чытаць перакладзеныя творы, каб выдаўцы старанней прымалі замежныя літаратурныя творы да сваіх берагоў. Інтэрактыўную мапу яе чытальніцкага падарожжа можна ўбачыць тут: go.ted.com/readtheworld

Сакена Якубі: Як я не дала талібам зачыніць маю школу

TEDWomen 2015

Сакена Якубі: Як я не дала талібам зачыніць маю школу

1,281,995 views


Калі талібы зачынілі ўсе школы для дзяўчат у Афганістане, Сакена Якубі стварыла новыя, сакрэтныя школы, дзе навучаліся тысячы жанчын і мужчын. У гэтай моцнай, смешнай прамове яна распавядае неверагодную гісторыю двух выпадкаў, калі ёй пагражалі, каб яна перастала адукоўваць -- і дзеліцца ўласным бачаннем перайначвання сваёй любімай краіны.

eL Seed: Стрыт-арт з пасланнем надзеі і міру

TED2015

eL Seed: Стрыт-арт з пасланнем надзеі і міру

1,324,193 views


Народжаны ў Францыі, у тунісскай сям'і, eL Seed знаходзіць асалоду ў сумесі розных культур, моваў ды ідэнтычнасцяў. Як найменш - у сваёй творчасці, калі ён піша арабскія вершы ў стылі, натхнёным стрыт-артам і графіці. У гэтай умерана-палымянай прамове мастак і TED Fellow распавядае пра сваё галоўнае захапленне: ствараць творы мастацтва такой прыгажосці, каб ім не спатрэбіўся пераклад.

Джымі Картэр: Чаму я лічу, што дрэннае абыходжанне з жанчынамі з’яўляецца  парушэннем нумар адзін у галіне правоў чалавека.

TEDWomen 2015

Джымі Картэр: Чаму я лічу, што дрэннае абыходжанне з жанчынамі з’яўляецца парушэннем нумар адзін у галіне правоў чалавека.

1,307,723 views


Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр з рашучасцю паглыбляецца ў тры нечаканыя прычыны, чаму жорсткае абыходжанне з жанчынамі і дзяўчатамі працягваецца ў розных праявах ў многіх частках свету, як развітых, так і тых, якія развіваюцца. Апошняя прычына, якую ён прапануе: "Агулам, мужчынам напляваць."

Стыў Сілбермэн: Забытая гісторыя аўтызму

TED2015

Стыў Сілбермэн: Забытая гісторыя аўтызму

1,346,601 views


Раней толькі невялікая колькасць педыятараў чула пра аўтызм. У 1975 годзе, уcяго ў аднаго з 5 000 дзяцей дыягнаставаўся аўтызм. Сёння, адзін з 65 дзяцей уваходзіць у спектар аўтызму. Што стала прычынай гэтага павелічэння? Стыў Сілберман распявадае пра "павялічэнне грамадскага ўсведамлення аўтызму", якое адбылося пасля таго, як некалькі лекараў прапанавалі новы погляд на праблему, а таксама пры дапамозе папулярнай культуры і новых дыягнастычных тэстаў. Але для сапраўднага разумення неабходна прасачыць доўгую гісторыю, якая пачалася з даследвання Ганса Аспергера ў 1944 годзе. Але яно было схавана ад грамадства, што прывяло да памылковага ўспрымання аўтызму. ( Гэтая прамова была часткай сессіі TED2015, куратарам якой быў часопіс Pop-Up: popupmagazine.com або @popupmag у Твітары.)

Маргарэт Хэфернан: Чаму трэба перастаць верыць у зорак на працы

TEDWomen 2015

Маргарэт Хэфернан: Чаму трэба перастаць верыць у зорак на працы

1,999,164 views


Нярэдка арганізацыі працуюць па мадэлі "суперчыкенаў", дзе цэняцца зорныя працаўнікі, якія працуюць лепш за іншых. Тым не менш, гэта не тое, што характарызуе найбольш паспяховыя каманды. Бізнэс-лідарка Маргарэт Хэфернан заўважыла, што менавіта сацыяльная згуртаванасць — падчас кава-паўзы, або калі адзін з калегаў просіць дапамогі ў іншага — прыводзіць з часам да выдатных вынікаў. Гэта радыкальны перагляд нашай матывацыі да найбольш эфектыўнай працы і якасцяў, важных для лідара. Бо Хэфернан падкрэслівае: "У кампаніяў няма ідэй. Яны ёсць толькі ў людзей."